У канцы лета на беразе гарадскога возера прайшоў турнір па пляжным валейболе.

Удзел у першынстве прынялі пяць каманд: «Лінова», «РАНС», «РАУС», «ААТ «Роўбіцкае» і «ЭкаМат». Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў прызначаны Аляксандр Бажко. Турнір праходзіў па кругавой сістэме, што давала магчымасць кожнай камандзе згуляць супраць усіх удзельнікаў спаборніцтваў па адным разе.
З самага пачатку першынства лідарства ў турнірнай табліцы захапілі два калектывы — «РАУС» і «ААТ «Роўбіцкае», якім у далейшым і было наканавана разыграць чэмпіёнства ў вочнай дуэлі. Па выніку спаборніцтваў трэцяе месца заняў калектыў «ЭкаМат», на другім радку размясцілася каманда РАУС, а пераможцам турніру сталі валейбалісты з ААТ «Роўбіцкае».
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі і кубкамі ад арганізатараў РФСК «Мухавец».
Руслан Басак.
Фота прадастаўлена арганізатарамі спаборніцтваў