Напрыканцы 2024 года адбылося сумеснае пасяджэнне заканадаўчай і выканаўчай улады Пружанскага раёна.
Дэпутацкі корпус праводзіў 4 сесію раённага Савета дэпутатаў 29 склікання, на якой быў разгледжаны шэраг пытанняў. На пасяджэнні райвыканкама разглядаліся даволі значныя пытанні, якія закладвалі сацыяльна-эканамічныя паказчыкі і раённы бюджэт на 2025 год. Праходзілі абмеркаванні пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча і старшыні райсавета дэпутатаў Мікалая Кудраўца.
Па першым пытанні быў заслуханы даклад намесніка старшыні райвыканкама Святланы Ханавец, якая зрабіла аналіз выканання сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у 2024 годзе і расказала аб запланаваных на 2025 год. Згодна з дакладам было прынята адпаведнае рашэнне.
У мэтавыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2025 год уключана наступнае: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў працэнтах да адпаведнага перыяду 2024 года павінна павышацца, калі ў першым квартале складзе 109,8%, то ў чацвёртым — ужо 110,5, інвестыцыі ў асноўны капітал за першы квартал — 102,7, чацвёрты — 107,8. Сукупнае паступленне даходаў кансалідаванага бюджэту раёна павінна да канца 2025 года скласці 110%. Нарматывы зніжэння ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) ад мінус 0,4% — у першым і да мінус 1,8% — у чацвёртым.
Было вызначана, што ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы на 2025 год для кіраўнікоў камунальных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, больш за 50% акцый (доляў у статутных фондах) якіх належыць Пружанскаму раёну, — рэнтабельнасць продажу, чысты прыбытак, зніжэнне ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг), экспарт тавараў, паслуг (для арганізацый, якія ажыццяўляюць знешнегандлёвую дзейнасць), тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал у супастаўных цэнах (для арганізацый, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты ці якія ажыццяўляюць тэхнічнае перааснашчэнне), намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата (для арганізацый прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі, у якіх яе ўзровень складаў ніжэй за сярэднега-ліновае значэнне).
Рашэннем райвыканкама былі ўстаноўлены на 2025 год індыкатыўныя паказчыкі, якія аказваюць найбольшы ўплыў на фарміраванне валавага рэгіянальнага прадукту Брэсцкай вобласці, а таксама значэнні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці камунальных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, больш за 50% акцый (доляў у статутных фондах) якіх належыць Пружанскаму раёну і індыкатыўны паказчык па павелічэнні аб’ёму экспарту тавараў 105,4% да 2024 года.
Былі вызначаны крытэрыі ацэнкі работы кіраўнікоў пры атэстацыі ці падаўжэнні альбо заключэнні з імі кантрактаў на новы тэрмін.
Былі дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна па рэалізацыі намечаных планаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Пружаншчыны на 2025 год.
Праект рашэння па разгледжаным пытанні быў прыняты райвыканкамам у цэлым.
З дакладам аб праекце раённага бюджэту на 2025 год выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Красоўская. Раённы бюджэт на вызначаны год быў прыняты аднагалосна.
Затым прыступіла да работы сесія райсавета дэпутатаў, на якой разгледзелі шэраг пытанняў па ўнясенні змяненняў у раней прынятыя рашэнні.
Віктар Ільюшчанка