Адбыўся фінал раённага конкурсу на лепшую піянерскую дружыну «Мы выбіраем БРПА».
Мерапрыемства праходзіла на базе СШ № 4 г. Пружаны. Ініцыятарам правядзення конкурсу выступіла Пружанская раённая арганізацыя ГА «БРПА».
Па выніках пяці конкурсных выпрабаванняў дыплом ІІІ ступені атрымала піянерская дружына імя У. Бортніка Ліноўскай СШ. Піянерская дружына імя У. Карвата СШ № 5 г. Пружаны была адзначана дыпломам ІІ ступені, а пераможцай конкурсу стала піянерская дружына імя П. Клімука Хараўской СШ. Апроч дыплома, піянеры гэтай установы адукацыі былі ўзнагароджаны перахо-дзячым кубкам «Правафлангавая піянерская дружына».
Алена Зубко, старшыня раённага савета ГА «БРПА»