Мерапрыемствы ў рамках акцыі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі, прайшлі па ўсёй краіне. Традыцыйная сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады і грамадскасці з падрастаючым пакаленнем і ўручэнне першых пашпартоў хлопчыкам і дзяўчынкам прайшлі і на Пружаншчыне.
Сёлета мерапрыемства прайшло ў новым фармаце. За «круглым сталом» сабраліся начальнік раённага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі К.І.Панімаш, старшыня раённага савета ветэранаў С.С.Лаўрыновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук.
Перш чым уручыць галоўным героям мерапрыемства: выдатнікам вучобы, актывістам, удзельнікам алімпіяд — іх галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дарослыя нагадалі не толькі пра яго значнасць, але і пра значэнне Канстытуцыі для грамадства і дзяржавы. Прынцыпы і нормы, якія яна ўтрымлівае, закранаюць усе галіны жыццядзейнасці грамадства, дыктуюць правілы паводзінаў у ім кожнага індывідуума.
Вучням гарадскіх СШ №1 імя ЧБВА, СШ №4, СШ №5, гімназіі, а таксама Ліноўскай, Слабадской,Параслянскай, Хараўской і Шарашоўскай школ — усяго амаль тром дзясяткам чалавек — безумоўна, запом-ніцца, як яны атрымалі свае першыя пашпарты. З упэўненасцю, што з падрастаючага пакалення вырастуць годныя грамадзяне краіны, першы сакратар РК ГА «БРСМ» А.М.Бабігорац уручыў 15 членскіх білетаў тым, хто нядаўна ўступіў у рады маладзёжнай арганізацыі.
Маладыя людзі, удастоеныя гонару стаць удзельнікамі «круглага стала», прызналіся, што ўсведамляюць, якая адказнасць ляжыць цяпер на іх плячах.
Завяршэннем мерапрыемства стала экскурсія ў музей Пружанскага РАУС.
На здымку: пашпарты ўручае К.І.Панімаш.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).