Турнір быў прысвечаны памяці вядомага ў раёне трэнера А.А. Салтруковіча. Амаль паўтара тыдні аматары валейбола з розных куткоў раёна змагаліся за званне мацнейшых.
Пераможцы вызначаліся асобна сярод юнакоў і дзяўчат. У юнацкіх разборках упэўненую перамогу атрымала каманда СШ №1 імя ЧБВА, на другім месцы – зборная СШ №3, замыкаюць тройку валейбалісты з Ліноўскай СШ.
Амаль аналагічная карціна і ў групе дзяўчат. На першым і другім месцах тут таксама каманды СШ №1 і СШ №3, што сведчыць пра цікавасць школьнікаў да валейболу і неабыякавасць з боку настаўнікаў. Бронзавым прызёрам сярод дзяўчат стала зборная Мокраўскага ВПК д/с-СШ.
Каманды-пераможцы ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі.
Вольга Ляўчук, намеснік дырэктара СДЮШАР па асноўнай дзейнасці