Пятница, 17 января 2025

Першынство раёна па міні-футболе сярод школ першай групы

324

З 15 па 18 снежня 2023 г. у ДЮСШ-1 г. Пружаны праходзіла першынство раёна па міні-футболе сярод школ першай групы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел вучні 4-ых класаў і маладзей. Каманды гулялі па кругавой сістэме.

Барацьба разгарэлася нежартоўная! Да апошняга дня не было ясна, хто ж апынецца на прызавых месцах. Усё вырашылася 18 снежня ў апошніх гульнях. Каманда СШ № 5 набрала такую ж колькасць ачкоў, як і СШ № 3. Але па рэгламенце спаборніцтваў, улічваючы асабістую сустрэчу паміж сабой, на трэцяе месца выйшла СШ № 3. Каманды гімназіі і СШ № 1 таксама мелі аднолькавую колькасць ачкоў, і толькі ў асабістай сустрэчы вучні першай школы дзякуючы перамозе, сталі пераможцамі турніру, гімназісты аказаліся на другой прыступцы п‘едэстала.

Каманда-пераможца і каманды-прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі і граматамі, а ўдзельнікі гэтых каманд медалямі.

Былі вызначаны лепшыя гульцы па намінацыях: лепшы варатар — Якаў Афонін (СШ № 5), лепшы абаронца — Міхаіл Самусюк (СШ № 1), лепшы нападаючы — Яраслаў Нічыпаровіч (СШ № 5), лепшы бамбардзір (забіў 19 галоў) — Станіслаў Ціхановіч (СШ № 1), а наогул лепшымі гульцамі спаборніцтваў сталі Андрэй Міклашэвіч (СШ № 3) і Ілья Папко (гімназія). Прызамі глядацкіх сімпатый былі адзначаны Міраслаў Крац (СШ № 3), Дзяніс Кудрашоў (гімназія) і Данііл Салаўцоў (Параслянская СШ).

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці, гульнявы вопыт і, канечне, добры настрой.

Валерыя Адамчук, студэнтка журфака БДУ