Вторник, 18 февраля 2025

Першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Аляксандр Бабігорац: «І дзяржава ў цэлым, і наша аб’яднанне ў прыватнасці будзе і надалей падтрымліваць цікавыя маладзёжныя ідэі і праекты»

535

Аляксандр Бабігорац, першы сакратар Пружанскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ»:

— З моманту прыняцця дзеючай Канстытуцыі жыццё дзяржавы значна змянілася: з’явіліся новыя галіны эканомікі, памянялася сацыяльная структура грамадства, выраслі і ўступілі ў актыўнае грамадскае жыццё цэлыя пакаленні беларусаў.

Выпрацаваны варыянт паправак закранае абсалютна ўсе сферы цяперашняй Канстытуцыі. Але, самае галоўнае, не ламае тое, што стваралася дзесяцігоддзямі – арыентаванасць дзяржаўнай палітыкі на чалавека.

Мне здаецца вельмі важным дапаўненне 32-га артыкула Асноўнага Закона, у якім гаворыцца пра тое, што дзяржава садзейнічае духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, а таксама стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Маладым людзям вельмі важна знайсці падтрымку і рэалізаваць свой патэнцыял з карысцю для грамадства. Таму і дзяржава ў цэлым, і наша аб’яднанне ў прыватнасці будзе і надалей падтрымліваць цікавыя маладзёжныя ідэі і праекты.

Наогул, моладзь актыўна ўключылася ў абмеркаванне праекта змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Меркаванні і прапановы студэнты і маладыя спецыялісты могуць выказаць на шматлікіх дыялогавых пляцоўках.

На мінулым тыдні раённая арганізацыя ГА «БРСМ» сабрала на дыскусію па новай рэдакцыі Асноўнага Закона маладых работнікаў ААТ «Жураўлінае». Мы абмеркавалі раздзелы праекта і новаўвядзенні. Асаблівы акцэнт быў зроблены на тым, што наша дзяржава застаецца сацыяльна-арыентаванай, а чалавек па-ранейшаму з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю. Хлопцы і дзяўчаты задавалі пытанні, выказвалі свае меркаванні.