16 верасня стартаваў абласны марафон мужнасці «Першы рэгіён. Сіла ў адзінстве», прысвечаны Дню народнага адзінства.
Старт праекту быў дадзены 16 верасня ў Брэсце ля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў 1939 і 1944-45 гадах. У гэты ж дзень эстафету прыняў і наш горад. Прадстаўнікі вертыкалі ўлады, актывісты БРСМ, навучэнцы патрыятычных класаў, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый сустрэлі Брэсцкую дэлегацыю ля помніка.
Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа манумента.
Першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Юрый Сегенюк у сваім звароце да маладога пакалення падкрэсліў, што самае галоўнае зберагчы мір і стабільнасць на нашай шматпакутнай зямлі, каб не дапусціць памылак мінулага і не здрадзіць памяці продкаў, каб сучаснае пакаленне беларусаў змагло правільна распарадзіцца падараванай ім магчымасцю будаваць сваю дзяржаву і жыць пад мірным небам.
Ірына Велясевіч. Фота Кацярыны Масік