Высокая і значная мяжа на жніве аграрыям паўднёва-заходняга рэгіёна пакарылася раней, чым у мінулыя гады.
Гэтаму пасадзейнічалі старт уборачнай кампаніі ў канцы другой дэкады чэрвеня, а таксама добрая аддача збожжавых, зернебабовых культур і рапсу. Вядома ж, хлебаробы прыклалі ўсе старанні, каб вырашчаны ўраджай апынуўся ў засеках.
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў расказаў, што мільён тон валавога намалоту Брэсцкай вобласці склаўся на сённяшнюю раніцу, 24 ліпеня, з 772 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур, а таксама 230,5 тысяч тон азімага рапсу.
– Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых, якія ўбраны на 56,3% плошчаў, складае 39,3 ц/га. Штодзень нашы аграрыі дадаюць да 5,7% абмалочанага кліну.
Па інфармацыі райсельгасахарчу, на раніцу 24 ліпеня аграрыі Пружанскага раёна ўбралі 19 060 гектараў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) – 60 % да плана. Намалочана 80 588 тон зерня. Ураджайнасць – 42,3 ц/га.