Понедельник, 2 декабря 2024

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе ў лістападзе на базе СШ №3 г. Пружаны

430

У лістападзе на базе СШ №3 г.Пружаны пройдзе першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання.

Як і раней, пробныя іспыты будуць праводзіцца па нядзелях.

14 лістапада будучыя абітурыенты змогуць напісаць РТ па беларускай і рускай мовах.

Праз тыдзень, 21 лістапада, – па матэматыцы, біялогіі, грамадазнаўстве і геаграфіі.

28 лістапада чакаюць тых, хто хоча праверыць веды па замежных мовах, фізіцы, хіміі, сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

Для ўдзелу ў РТ трэба папярэдне зарэгістравацца на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў reg.rikc.by. У якасці пункта здачы РТ неабходна выбраць СШ №3 г.Пружаны. Кошт здачы тэста па адным прадмеце цяпер складае 8 р. 20 кап.

У той жа час рэпетыцыйнае тэсціраванне можна прайсці і на базе ўсіх чатырох ВНУ вобласці, якія знаходзяцца ў Брэсце, Баранавічах і Пінску. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце канкрэтнай навучальнай установы.

Уладзіслаў Шпарла