Ганаровая і пачэсная справа — убіраць хлеб, а калі яшчэ ты змог стаць пераможцам падчас уборкі — удвая прыемней.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/07/20220729_IMG_0925_0001.jpg)
Віншаванне першых тысячнікаў раёна прайшло сёння на палетку каля вёскі Вялікія Якавічы. Сёлета першым стаў экіпаж у складзе камбайнера Аляксея Ашмянкі і памочніка Андрэя Шпарлы з ААТ «Жураўлінае», якія шчыруюць на камбайне «КЗС-1218 GS 12».
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/07/20220729_IMG_0928_0004.jpg)
Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці прыехаў старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які ўручыў пераможцам каштоўныя падарункі і пажадаў плённай працы і новых перамог. А яшчэ Міхаіл Міхайлавіч папрасіў экіпаж не збаўляць тэмп уборкі, каб закончыць яе як мага хутчэй і якасна.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/07/20220729_IMG_0945_0021.jpg)
Не магло пакінуць без увагі такую падзею і кіраўніцтва гаспадаркі. Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Дзмітрый Якутчык завітаў на палетак з грашовымі прэміямі, а яшчэ падзякаваў Аляксею і Андрэю за адказнае стаўленне да работы.
Свае словы віншавання выказалі таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзнаў Таццяна Гаманчук і старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Чайкоўскі, яны пажадалі хлебаробам, у першую чаргу, здароўя і сіл на пакарэнне новых вяршынь.
Вадзім Раўнейка. Фота Алега Сідарэнкі