Четверг, 7 ноября 2024

Першае РТ у рамках другога этапу пройдзе ў СШ № 3 ужо 14 студзеня

173

У Пружанскім раёне пачынаецца другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Па традыцыі прайсці яго выпускнікі раёна могуць на базе СШ № 3 г. Пружаны.

Ужо на заўтра, 14 студзеня, адбудуцца пробныя тэсты па матэматыцы, біялогіі, гісторыі Беларусі і геаграфіі. У наступную нядзелю, 21 студзеня, у школе чакаюць тых, хто жадае здаць РТ па рускай і беларускай мовах. А вось 4 лютага правядуць рэпетыцыйнае тэсціраванне па замежных мовах, хіміі, фізіцы, сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве.

Пачатак тэсціравання ў кожны з дзён яго правядзення — у 10.00 гадзін. Для ўдзелу ў тэстах трэба зарэгістравацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў reg.rikc.by, абраўшы пунктам тэсціравання СШ № 3 г. Пружаны. Аплаціць удзел у РТ можна выключна праз сістэму «Разлік» (АРІП). Кошт РТ па адным прадмеце складае 9,90 руб. Больш падрабязнасцей можна знайсці на сайце школы school3.pruzhany.by.

Уладзіслаў Шпарла