У аграрарадку Шчарчова, у храме Іконы Божай Маці «Спаручніца грэшных», адбудзецца першае ўрачыстае богаслужэнне з нагоды прастольнага свята. Трэба сказаць, што памяць гэтай іконы ўшаноўваецца некалькі разоў на год (20 сакавіка, 11 чэрвеня і ў чацвер пасля Пяцідзясятніцы).

Сёлета 11 чэрвеня супала з Троіцкай бацькоўскай суботай, таму саборнае богаслужэнне ў гонар іконы будзе здзяйсняцца ў чацвер пасля Троіцы, 16 чэрвеня.
Пачатак водасвятнага малебна — у 8.00, пачатак службы — у 9.00 гадзін.
Запрашаем усіх жадаючых памаліцца ля цудоўнага абраза Прасвятой Багародзіцы, і асабліва тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у будаўніцтве храма, які носіць такую рэдкую назву.
Прэс-служба прыхода. Фота з сайта fotobel.by