Вторник, 23 июля 2024

Рэцэпты на Біс. Перац у памідорнай заліўцы ад пенсіянеркі, былой супрацоўніцы «Раённых будняў» Ірыны Карымавай

189

Рэцэпт ад Ірыны Карымавай, пенсіянеркі, былой супрацоўніцы рэдакцыі газеты «Раённыя будні».

Гэта вельмі просты і смачны рэцэпт. Ён зручны тым, што можна выкарыстаць нестандартныя памідоры. Дарэчы, памідоры наогул можна замяніць таматным соусам.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

перац балгарскі — 3 кг,
памідоры — 1,5 кг (або 0,5 л таматнага соусу),
часнок — 3 зубчыкі,
соль — 1 ст. лыжка,
цукар — 200 г,
алей сланечнікавы — 1 шклянка,
воцат 9%-ны — 70 г,
зеляніна пятрушкі і кропу — 1 пучок.

ПРЫГАТАВАННЕ:

Памідоры прапусціць праз мясарубку, дадаць зубчыкі часнаку, разрэзаныя напалам, пятрушку і кроп (іх можна пакласці цэлымі галінкамі або парэзаць буйнымі кавалкамі), цукар, соль, алей і воцат. Усё разам закіпяціць. Калі вы замест свежых памідораў выкарысталі соус, дадайце крыху вады.

Заліць гэтай сумессю перцы, ачышчаныя ад насення і разрэзаныя на чатыры часткі. Зноў закіпяціць і варыць 15 мінут. Раскласці па слоіках, закатаць.

З гэтай колькасці прадуктаў атрымліваецца шэсць паўлітровых слоікаў.

Смачна есці!