Воскресенье, 20 апреля 2025

Пенсія — праз банкі

261

На пытанні чытачоў адказвае дырэктар ЦБП № 122 г. Пружаны ААТ «ААБ «Беларусбанк» Марына Свістун.

З 1 ліпеня, згодна з Законам № 318-З Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат», многія пажылыя грамадзяне ва ўзросце да 70 гадоў, якія жывуць у гарадской мясцовасці (гарады абласнога падпарадкавання і раённыя цэнтры), будуць атрымліваць пенсію ў аддзяленнях банкаў. Па-ранейшаму карыстацца паслугамі паштальёнаў змогуць толькі тыя, хто перасягнуў вызначаную ўзроставую мяжу, вясковыя пенсіянеры, а таксама інваліды I і II груп.

Ці гатовыя банкі да абслугоўвання большай колькасці пажылых людзей? Гэта пытанне мы адрасавалі дырэктару ЦБП № 122 г. Пружаны ААТ «ААБ «Беларусбанк» Марыне Свістун.

— У нас у «партфелі паслуг» ёсць шматлікія прапановы, якія будуць карыснымі ў розных жыццёвых сітуацыях. А ўлічваючы дадзеныя змены, вельмі актуальнай для пажылых кліентаў становіцца плацёжная картка клуба «Бархат» ад Беларусбанка. Гэты «пластыкавы кашалёк» стане даволі зручнай фінансавай прыладай, на якую будзе паступаць пенсія, а ў дадатак уладальніку карткі будзе штомесяц вяртацца да 3% ад сумы пакупак. І гэта не адзіная перавага: сярод іншых ёсць і доступ да розных лаяльных умоў па банкаўскіх прадуктах.

— Марына Эдмундасаўна, раскажыце, калі ласка, падрабязней пра гэтую прапанову.

— Пачну з таго, што банкаўская картка клуба «Бархат» афармляецца бясплатна да базавага рахунку і дзейнічае пяць гадоў. Атрымаць яе можна непасрэдна ў аддзяленні банка асабіста або праз дастаўку дадому поштай. Словам, ніякіх складанасцей з афармленнем, часта мяняць картку не трэба. А вось зручнасцей яна дае нямала, з-за чаго мы часта гаворым пра яе так: «Вы траціце грошы, а яны вяртаюцца назад».

— Што гэта азначае?

— Тое, што кожны месяц пры аплаце за «камуналку», тавары ў інтэрнэт-краме або нешта іншае праз электронную сістэму «Разлік» (АРІП) на рахунак вяртаецца адзін працэнт ад сумы плацяжоў. Гэта калі разліковыя аперацыі былі праведзены ў інфакіёску, праз інтэрнэт-банкінг або ў мабільных дадатках банка.

Але гэта не ўсё. Напрыклад, 3% ад кошту тавараў і паслуг вернуцца пры аплаце шэрага пакупак. У спісе — аптэкі, пасажырскія аўтобусныя і чыгуначныя перавозкі, садовы інвентар, заатавары і інш. (з поўным спісам катэгорый тавараў можна азнаёміцца на сайце belarusbank.by).

Таксама за пакупкі ў магазінах-партнёрах банка (а гэта некалькі тысяч арганізацый) да канца месяца вернецца ад 1% да 3% аплаты. У спісе — прадукты, адзенне, мэбля, электроніка, аксесуары, медцэнтры, цырульні, аўтамайстэрні, ветстанцыі. Поўны спіс таксама на сайце Беларусбанка.

Яшчэ ёсць спіс увогуле бясплатных паслуг для карткі клуба «Бархат»: SMS-апавяшчэнні пра аперацыі з паступленнямі і расходам грошай, змена ПІН-кода па карце ў банкаматах і інфакіёсках, афармленне даверанасці і завяшчання па ўкладзе «Беларусбанк-онл@йн».

— Ці трэба плаціць за карыстанне такой карткай і за членства ў клубе «Бархат»?

— Ніякіх плацяжоў за карыстанне карткай няма, больш таго, ніякай камісіі не прадугледжана за атрыманне наяўных грошай з яе праз банкаматы Беларусбанка і Белаграпрамбанка незалежна ад сумы. А ў банкаматах іншых банкаў — «безкамісійныя» да 200 рублёў у месяц.

Акрамя вяртання грошай за розныя пакупкі або аплату паслуг, «бархатаўцы» атрымліваюць дадатковыя скідкі. Жадаеце страхоўку са скідкай? Калі ласка! Удзельніку клуба пры афармленні добраахвотнага страхавання ад траўм «Экспрэс» сума ўзносаў зніжаецца на 15%. У гэты страхавы поліс, які дзейнічае па ўсёй Беларусі, можна ўпісаць да  пяці чалавек. З такой жа скідкай можна аформіць добраахвотнае комплекснае страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці яе ўладальнікаў, а таксама добраахвотнае комплекснае страхаванне домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі.

Ёсць выгады ў афармленні дэпазітаў або крэдытаў. Маючы картку клуба «Бархат», можна аформіць уклад «Беларусбанк-онл@йн» з тэрмінам захоўвання 9-18 месяцаў з павышаным працэнтам налічэння прыбытку. А крэдыт «Час жыць» будзе выдадзены з паніжанай працэнтнай стаўкай за першы год дзеяння.

Гутарыў Алег Сідарэнка