Воскресенье, 8 декабря 2024

Пенсионеры из Зеленевич утверждают, что после шестидесяти жизнь только начинается

1 170

Лебедзі пад вокнамі, квітнеючая сакура ў майстэрні, спальня для свойскай птушкі… І гэта зусім не недарэчнасць. Гэта ажыццёўленыя ідэі, якія ўвасобіліся ў жыццё пасля сустрэчы двух людзей, няхай і пенсіённага ўзросту. Вось чаму Іван Паўлавіч Сапун цяпер адкрыта заяўляе: “Пасля шасцідзесяці ўсё толькі пачынаецца”, а Марыя Іванаўна Дылюк шчыра прызнаецца: “Мара жыцця збылася толькі ў апошнія гады”. Гэтая мара – вялікі дом і падворак у вёсцы Зеляневічы, на якіх паўсюдна адчуваецца ўмелая гаспадарская рука, сталі такімі пасля таго, як гэтыя людзі пачалі жыць разам. Мары ў іх аднолькавыя, а ідэі, на якія асабліва шчодрая гаспадыня, цяпер ёсць каму ажыццяўляць.20160923_7779

Па-першае, і гэта асноўнае захапленне Марыі Іванаўны, сядзіба патанае ў кветках. Мабыць, хутчэй згадаць тыя з іх, якія тут не растуць, чым пералічыць усе, што квітнеюць з ранняй вясны да позняй восені. Так сталася, што месца для іх ужо і ў гародчыку мала, таму пад кветкі гаспадыня адбірае тэрыторыю і ў двара.

У сваю чаргу Іван Паўлавіч, які слушна заўважае, што рукі ў яго з патрэбнага месца растуць, аздабляе ўсё гэтае кветкавае хараство так званымі малымі архітэктурнымі формамі. То грыб пад пышны ліст “пасадзіць”, то нечаканае прымяненне старой швейнай машынцы знойдзе, а то і лебедзяў змайстраваў (дарэчы, знарок на дзень нараджэння Марыі Іванаўны). З-пад умелых рук гаспадара  нават чароўны домік для ўнукаў з’явіўся, у якім гуляе ці не ўся вясковая дзятва, і “санаторый” для куранятак – таксама ўпрыгожанне двара. Дарэчы, ва ўмелых гаспадароў нават свойская птушка асобныя “пакоі” для сну і харчавання мае, а ў гаражы “залатыя” шпалеры паклеены.20160923_7782

—Ад рамонту ў доме засталіся, — гавораць яны, — не выкідаць жа…

А ладзіцца ўсё ў гэтых адкрытых і надзвычай ветлівых людзей таму, што ўсё яны робяць разам. Відаць, таму і вінаград у іх выспявае, і кавуны салодкія.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *