Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М. Мацаюк, за два мінулыя тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 16 крымінальных спраў.
+ 12 чэрвеня трывожную групу праваахоўных органаў выклікаў аператар аднаго з банкаўскіх аддзяленняў, якому жыхарка горада спрабавала збыць фальшывую 100-доларавую купюру. Як высветлілася пазней, пенсіянерка знайшла замежныя грошы ў рэчах памерлага шэсць гадоў таму мужа і паспрабавалаабмяняць. Адна з купюр выклікала падазрэнне касіра, і кліентку давялося затрымаць да высвятлення акалічнасцей. Аб тым, што грошы фальшывыя (купюра, як потым устанавілі эксперты, была банальна надрукавана на прынтары), яна не ведала. Па факце фальшываманецтва ўзбуджана крымінальная справа, але, хутчэй за ўсё, жанчыну не будуць прыцягваць да адказнасці.