За кароткі тэрмін дзейнасці пелетнага завода эканамічна выгаднае паліва набыло высокую папулярнасць на знешніх рынках.
Як расказвае галоўны інжынер Віктар Віктаравіч Карніенка, зараз попыт перавышае прапанову: разам з літоўскімі пакупнікамі інтарэс стала праяўляць і некалькі польскіх кампаній. У выніку прадукцыя завода не назапашваецца на складах, яна нават закантрактавана ўжо да канца бягучага года. Атрыманы вопыт дае падставу да наступных перспектыў, напрыклад, стварэння прадпрыемства поўнага цыклу перапрацоўкі драўніны. Першыя крокі ўжо зроблены: адкрыты ўчастак па ацыліндроўцы драўніны, мяркуецца зрабіць сушку.
На здымках: 1. аператар Аляксей Віктаравіч Шпарла на сваім працоўным месцы; 2 і 4. пелетная вытворчасць у Слабудцы; 3. на вытворчай пляцоўцы працуе станочнік Сяргей Іванавіч Хомік.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік