Четверг, 10 октября 2024

Паведамленне аб утварэнні Пружанскай раённай выбарчай камісіі

251

Сумесным рашэннем прэзідыума Пружанскага раённага Савета дэпутатаў і Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 11 снежня 2023 года № 226/2472 утворана Пружанская раённая выбарчая камісія ў колькасці 11 чалавек.

У склад Пружанскай раённай выбарчай камісіі ўлучаны прадстаўнікі, вылучаныя кіраўнічымі органамі раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў:

  • Беларускай партыі «Белая Русь»,
  • Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»,
  • Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
  • Грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру»,
  • Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі,
  • Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў,
  • Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу
  • і чатыры – ад грамадзян шляхам падачы заявы.

Месца знаходжання Пружанскай раённай выбарчай камісіі:
г. Пружаны, вул. Рыгора Шырмы, 17, адміністрацыйны будынак Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, кабінет № 418.

Тэлефон камісіі 8 (01632) 2-16-18.

Рэжым работы камісіі з 14 снежня 2023 года:
у буднія дні – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15 гадзін),
у суботу – з 10 да 14 гадзін,
напярэдадні дня выбараў: з 10.00 да 19.00 гадзін.