Нашы краіны звязаны мноствам нітак сацыяльных і эканамічных узаемаадносін, у аснове якіх гістарычная агульнасць, сяброўства і духоўная роднасць.
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя больш за чвэрць стагоддзя ідуць па шляху інтэграцыі і актыўнага развіцця палітычных, гандлёвых і культурных сувязей. Мы паспяхова рэалізуем многія сумесныя праекты, у тым ліку і рэгіянальныя, дзякуючы якім набываем бясцэнны практычны вопыт, умацоўваем сяброўскія пабрацімскія кантакты, паглыбляем стратэгічнае развіццё дзвюх краін.
Упэўнены, што сувязі славянскіх традыцый, дасягнуты ўзровень узаемнага даверу і разумення і ў далейшым будуць асновай для ўсебаковага супрацоўніцтва і паспяховага вырашэння задач па абароне нацыянальных інтарэсаў абедзвюх дзяржаў.
Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму і дасягнення пастаўленых мэт. Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць дабрабыт і любоў!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.