Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэтае свята сімвалізуе адзінства і нязломнасць духу нашага народа, нагадвае пра гісторыю, багацце культуры і традыцый краіны, пра гераізм і адданасць справе нашых продкаў. Аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню. Дзякуючы нашай працы і актыўнай грамадзянскай пазіцыі, Рэспубліка Беларусь набыла статус моцнай, незалежнай дзяржавы.
Сёння, калі штодня нам даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця, мы з гонарам аддаём даніну павагі тым, хто падарыў незалежнасць і суверэнітэт нашай любімай Беларусі.
Жадаю здароўя, шчасця, дабрабыту і паспяховай працы ў імя жыцця будучых пакаленняў. Няхай заўсёды ў нашым агульным доме — Беларусі — будуць мір і згода, у вашых сем’ях пануюць мір, цяпло, любоў і ўзаемаразуменне!
Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.