85 гадоў для гісторыі — толькі імгненне, але для раёна гэта перыяд станаўлення, пошуку, росту, працоўных здзяйсненняў. Гэта дата аб’ядноўвае ўсіх нас у імкненні зрабіць Пружаншчыну добраўпарадкаванай і квітнеючай. Галоўнае наша багацце — гэта энергічныя, працавітыя і мэтанакіраваныя, якія любяць сваю малую радзіму, людзі.
Сёння Пружанскі раён — гэта не толькі месца жыхарства, гэта наш агульны дом, які гістарычна аб’ядноўвае лёсы многіх пакаленняў у адзінае цэлае, гэта зямля, дзе шануюць гераізм і самаахвярнасць продкаў і з годнасцю нясуць гордае імя грамадзяніна Беларусі. Тут жывуць людзі, дзякуючы працавітасці і пачуццю абавязку якіх наш край развіваецца.
Калі кожны з нас будзе адчуваць асабістую адказнасць за лёс Пружаншчыны, памятаць сваё слаўнае гістарычнае мінулае, падтрымліваць вакол парадак і чысціню, то дзякуючы сумесным намаганням раён будзе і надалей развівацца і квітнець.
Няхай пачуццё гонару за наш край адаб’ецца ў вашых усмешках, якія будуць лепшым упрыгожаннем у гэты святочны дзень! Шчыра жадаю ўсім жыхарам здароўя, шчасця, дабрабыту і міру ў кожным доме, а роднаму раёну — даўгалецця і працвітання!
Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь