Суббота, 15 марта 2025

Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

114

Гэта дзяржаўнае свята адлюстроўвае нязменныя каштоўнасці беларусаў — згуртаванасць, патрыятызм, грамадзянскую сталасць, імкненне да незалежнасці і міру.

17 верасня 1939 года па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа: у гэты дзень уз’ядналіся Заходняя Беларусь і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі, закладзены падмурак для стабільнага і стваральнага развіцця нашай краіны.

Міралюбная палітыка нашай дзяржавы засноўваецца на непарушных прынцыпах: краіна павінна быць эканамічна магутнай, сацыяльна згуртаванай, палітычна адзінай, культурна багатай. Для гэтага нам неабходна берагчы нацыянальную згоду, захоўваць адзінства і вернасць шматвекавым традыцыям, добрасумленна працаваць і ствараць.

На Пружаншчыне ўмеюць працаваць, умеюць памятаць, умеюць жыць. Адзінства — аснова нашых поспехаў! Толькі разам мы ўвасобім ідэі і праекты, якія адкрыюць новыя гарызонты, захаваем для нашчадкаў незалежную, суверэнную і квітнеючую Беларусь!

Сіла нацыі — у адзінстве. Адзінства — у нас!

Са святам, дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, сямейнага дабрабыту і невычэрпнай энергіі. Міра, радасці, шчасця, новых поспехаў у стваральнай працы на карысць любімай Беларусі!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.