Среда, 19 февраля 2025

Паважаныя землякі!Сардэчна віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым па грыгарыянскім календары!

128

Штогод у гэтыя хвалюючыя і радасныя дні нашы сэрцы і душы перапаўняе чаканне цудоўнага, светлага і велічнага свята, якое накіроўвае да хрысціянскіх ідэалаў мільёны вернікаў на планеце, натхняе нас з вамі на добрыя справы.

Ва ўсе часы галоўнай жыццёвай каштоўнасцю была і застаецца сям’я — кола блізкіх і родных людзей, дзе кожны клапоціцца пра кожнага, дзе дзяцей вучаць радавацца жыццю, тварыць, любіць бацькоў, родны дом і Радзіму.

Няхай у гэтыя калядныя дні кожны хрысціянін Пружаншчыны адчуе сябе часткай моцнай і адзінай сям’і, якая падтрымае, абароніць, дасць параду і будзе побач у горы і радасці.

Няхай у нашых дамах заўсёды пануюць мір і згода, а вера, надзея і любоў ніколі не пакідаюць нашы сэрцы.

Жадаем усім здароўя, дабрабыту і поспехаў у добрых пачынаннях!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.