
83 гады таму летняя нядзельная раніца стала страшнай мяжой паміж мірам і вайной, паміж святлом і цемрай, жыццём і смерцю. 22 чэрвеня абярнулася днём памяці і смутку, датай, якая падзяліла жыццё народа на да і пасля.
Прайшлі многія дзесяцігоддзі, але памяць аб мільёнах нявінных ахвяр, трагедыі акупацыі і лёсах воінаў-вызваліцеляў, якія цаной свайго жыцця адстаялі мір, мы беражліва захоўваем у сваіх сэрцах.
Урокі той вайны вучаць нас яднанню і згуртаванасці. Веды гісторыі і павага да яе фарміруюць пачуццё нацыянальнага гонару. Сёння, як ніколі, мы павінны шанаваць мір на нашай зямлі, рабіць усё магчымае для яго захавання. Толькі тады мы зможам заставацца адзінымі і вытрымаць любыя выпрабаванні.
Вечная памяць загінулым за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!
Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
