Суббота, 18 января 2025

Паважаныя святары і вернікі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па юліянскім календары, Сардэчна віншуем са святам!

155

Гэта адно з самых вялікіх і светлых свят у календары. Здаўна ва ўсім хрысціянскім свеце яно ўшаноўваецца як сімвал надзеі, гуманізму і справядлівасці. Веліч і ўзвышанасць хвалюючай урачыстасці не гаснуць, прымушаюць асабліва ўважліва глянуць на жыццё, на справы і ўчынкі.

У гэтыя светлыя дні сэрцы напаўняюцца добрымі намерамі, умацоўваецца вера, абуджаюцца лепшыя чалавечыя пачуцці — міласэрнасць, любоў і ўзаемапавага. Нараджэнне Хрыстова змяняе нас, аб’ядноўвае сем’і, дорыць цудоўны настрой, прыносіць мір і згоду ў кожны дом.

Хрысціянскія традыцыі аб’ядноўваюць вакол духоўна-маральных каштоўнасцей і выступаюць сімвалам згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі.

Няхай цуд Нараджэння Хрыстова падтрымлівае вас на працягу года, напаўняе дом верай, надзеяй і любоўю. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і спакою, згоды і ўтульнасці ў кожным доме.

Шчаслівых Каляд!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.