Воскресенье, 14 июля 2024

Паважаныя святары і вернікі Пружаншчыны, якія святкуюць Вялікдзень па грыгарыянскім календары! Сардэчна віншуем вас з вялікай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстовага!

93

Гэтыя светлыя велікодныя дні асабліва падкрэсліваюць значнасць галоўных агульначалавечых каштоўнасцяў — любові і клопату аб бліжнім, спачування і цярпення, міру і паразумення.

Вясновае свята Вялікадня прыўносіць у нашае жыццё надзею на абнаўленне, умацоўвае ў кожным з нас веру ў дабро і справядлівасць. Хрысціянскія каштоўнасці падахвочваюць у цяжкую мінуту заўсёды прыходзіць на дапамогу тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы.

На нашай зямлі асабліва шануюцца святы, якія нясуць ідэі ўзаемнай павагі, міру і згоды. Важна захоўваць векавыя традыцыі продкаў, думаць пра будучыню і рабіць дабро зараз, не адкладваючы на потым. Верыцца, што ад гэтага свет вакол стане больш светлым і цудоўным.

Шчыра жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя і дабрабыту, шчасця і поспехаў! Няхай радасны настрой не пакідае вас і вашых родных, а вера і любоў стануць залогам выканання самых запаветных жаданняў у кожнай сям’і!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.