Суббота, 14 декабря 2024

Паважаныя работнікі пракуратуры Пружанскага раёна!

99

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

Грамадзянская мужнасць, рашучасць, прынцыповасць і чалавечнасць — якасці, характэрныя для работнікаў пракуратуры. Таму ваша дзейнасць заслужана выклікае павагу і ўдзячнасць.

Выказваю вам падзяку за правільнае служэнне Закону, за цяжкую, але вельмі неабходную для грамадства працу, якая патрабуе вялікай асабістай адказнасці і прынцыповасці. Шчыра жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, стабільнасці, утульнасці і міру ў дамах, аптымізму, дабрабыту, новых поспехаў у няпростай і адказнай працы.

Няхай ганаровае званне надзейных вартавых закона надае вам жыццёвыя сілы, энергію і аптымізм у рашэнні складаных прафесійных задач!

Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь