Вторник, 8 октября 2024

Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Пружаншчыны!

96

Віншуем вас з прафесійным святам!

Паліўна-энергетычная галіна па праве лічыцца адной з ключавых у айчыннай эканоміцы і з’яўляецца драйверам яе далейшага росту. Праведзеная мадэрнізацыя, ужыванне перадавога вопыту дазволілі беларускім прадпрыемствам выйсці на ўзровень вядучых еўрапейскіх дзяржаў па тэхнічным і тэхналагічным абсталяванні.

Не спыняючыся на дасягнутым, сёння вы рэалізуеце маштабныя праекты па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі, нарошчванні экспартнага патэнцыялу, ажыцяўляеце інвестыцыйныя і сацыяльныя праекты. І самае галоўнае — забяспечваеце цяпло і святло ў нашых дамах, якія дораць спакой, утульнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Ваша добрасумленная праца заўсёды накіравана на дасягненне важнейшых задач — забеспячэнне энергетычнай незалежнасці краіны і камфортнага пражывання яе грамадзян.

Жадаем усім работнікам і ветэранам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і яркіх працоўных перамог на карысць нашай роднай Беларусі.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.