Пятница, 13 декабря 2024

Паважаныя работнікі культуры і дзеячы мастацтваў Пружаншчыны!

152

Віншуем вас з прафесійным святам!

Мы дзякуем кожнаму, хто, не шкадуючы сіл, па поклічы сэрца і загадзе душы выконвае важную місію — захоўвае і прымнажае культурны і духоўны патэнцыял нашай зямлі, яе традыцыі, выхоўвае ў землякоў цікавасць да мастацтва, развівае таленты падрастаючага пакалення.

Мы выдатна разумеем, наколькі значная аб’яднальная роля культуры ў грамадстве. Мінуюць стагоддзі і эпохі, але нацыянальная культура працягваецца не толькі ў традыцыях, але і ў сучасным мастацтве. Наша агульная задача — зрабіць усё, каб і надалей культура забяспечвала надзейную сувязь паміж пакаленнямі і жыхарамі нашай краіны, спрыяла сцвярджэнню ідэалаў дабра, справядлівасці і літасці, служыла надзейнай асновай для новых пакаленняў стваральнікаў.

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу плённую працу, майстэрства і стараннасць, таленты і запал, фармаванне станоўчага іміджу Пружаншчыны.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, удзячных аматараў вашай работы, грандыёзных дасягненняў і маральнага задавальнення ад атрыманых вынікаў. Усяляйце веру ў душы людзей, дарыце мір і добры настрой!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.