
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Знаходзячыся на пярэднім краі барацьбы са злачыннымі праявамі, вы забяспечваеце стабільную працу ўсяго дзяржаўнага механізму, пазітыўна ўплываеце на рашэнне сацыяльна-палітычных і эканамічных задач. Ад вашай працы напрамую залежыць вера людзей у справядлівасць і верхавенства закона.
Мы ўдзячныя вам за штодзённую карпатлівую працу па фарміраванні прававых асноў дзяржавы і грамадства, стварэнне надзейнага шчыта і процідзеянне злачыннасці, экстрэмісцкім праявам і карупцыі.
Упэўнены, што і надалей вы будзеце берагчы і прымнажаць свае прафесійныя традыцыі, узважана і аб’ектыўна вырашаць пастаўленыя перад вамі задачы, з поўнай адказнасцю, сумленна і аддана служыць дзяржаве і грамадству.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспеху, цярпення і стваральнай працы на дабрабыт нашай краіны.
Няхай ваша дзейнасць заўсёды прыносіць поспех і задавальненне, невычэрпную энергію і аптымізм, веру ў свае сілы і рэалізацыю вызначаных планаў.
Гармоніі, дабра, шчасця, дабрабыту вам і вашым родным!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў
