
Віншуем вас з прафесійным святам —Днём работнікаў лесу!
Лес — гэта неацэнны дар і найвялікшы нацыянальны здабытак. Гэта неад’емная частка нашага жыцця, культуры і гісторыі. Прырода шчодра надзяліла Пружанскі раён ляснымі рэсурсамі.
Лясная гаспадарка — адна з вядучых галін эканомікі і важкая частка яго вытворчага патэнцыялу.
Высакародная праца лесаводаў здаўна знаходзілася ў шэрагу найбольш паважаных і ганаровых прафесій. Яе выбіраюць людзі, бязмежна любячыя прыроду, валодаючыя пачуццём высокай адказнасці за захаванне прыгажосці і багацця малой радзімы. Дзякуючы вашаму клопату лясныя ўгоддзі раёна захоўваюць сваю прывабнасць і прыгажосць.
Пераадольваючы цяжкасці і складаныя ўмовы надвор‘я, работнікі галіны нясуць нялёгкую вахту па ахове лясоў ад пажараў, праводзяць лесааднаўленчыя работы, забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду.
Шчыра жадаем захаваць і прымножыць слаўныя прафесійныя традыцыі, новых дасягненняў на ўсіх накірунках працоўнай дзейнасці, моцнага здароўя, дабрабыту, дастатку і ўтульнасці вам і вашым сем’ям!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.