Воскресенье, 18 января 2026

Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам!

190

Ад вашай зладжанай і дакладнай работы залежыць дабрабыт і ўладкаванасць быту жыхароў раёна, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ, парадак у дварах і на вуліцах.

Дзякуючы вашай працы, ініцыятыве, прадпрымальнасці жыццё нашых землякоў камфортнае, зручнае і ўтульнае.

Дзякуй вам за прафесіяналізм, добрасумленную працу, самааддачу, адказныя адносіны да справы і, вядома ж, цярпенне — менавіта гэтыя якасці дазваляюць сёння ўспрымаць ЖКГ як сферу з высокім узроўнем сэрвісу, дзе ёсць месца стварэнню і ўзаемаразуменню.

Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце дастойна спраўляцца з пастаўленымі перад вамі задачамі па паляпшэнні якасці прадастаўляемых паслуг, рабіць сваю справу так, каб жыхары Пружаншчыны заўсёды былі задаволены вашай работай.

Жадаем вам здароўя, аптымізму, невычэрпнай энергіі, сямейнага дабрабыту, фінансавай стабільнасці і надзейнай падтрымкі ўсім вашым добрым пачынанням!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец,старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.