Суббота, 18 января 2025

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Пружаншчыны, шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

118

Здароўе — галоўнае багацце, без якога немагчыма шчаслівае і паўнавартаснае жыццё чалавека, таму ваша праца заўсёды была і застаецца запатрабаванай і паважанай.

За апошнія гады ў айчыннай медыцыне адбываюцца якасныя змены: укараняюцца сучасныя інавацыйныя распрацоўкі, мадэрнізуюцца медыцынскія ўстановы, поўным ходам ідзе іх тэхнічнае пераабсталяванне, што спрыяе аказанню эфектыўнай медыцынскай дапамогі і развіццю аховы здароўя як у цэлым па краіне, так і ў нашым раёне, у прыватнасці. Але ніводны сучасны прыбор не можа замяніць прафесіяналізму і майстэрства медыцынскіх работнікаў, чулага і ўважлівага стаўлення да пацыента.Мы ганарымся, што ў сферы аховы здароўя Пружаншчыны працуюць людзі, якія валодаюць высокім пачуццём абавязку, таленавітыя, высакародныя, адданыя сваёй справе.

Выказваем вам велізарную ўдзячнасць за працавітасць, бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці, уменне прымаць рашэнні і дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, прафесійных поспехаў, невычэрпнай энергіі і ўдзячных пацыентаў.

Няхай радасць ад любімай справы прыносіць натхненні і стымул. Поспехаў, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.