
Гэтае свята адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто не бачыць свайго жыцця без кнігі, хто мае дачыненне да чытання, ведаў, асветы. Кніга заўсёды была і застаецца неабходным атрыбутам жыцця, без якога ў чалавецтва няма ні гісторыі, ні культуры, ні ўяўленняў пра заўтрашні дзень.
Бібліятэкі — скарбніцы культурных каштоўнасцяў, распаўсюджвальнікі навуковых ведаў, ачагі асветніцтва. І сёння, у час развіцця інфармацыйных тэхналогій, бібліятэкі з’яўляюцца культурна-асветніцкімі, сацыяльна-забаўляльнымі цэнтрамі.
Шмат кніжных скарбаў захоўваюць у сваіх нетрах бібліятэкі, але галоўным здабыткам застаюцца людзі, верныя захавальнікі культуры — бібліятэчныя спецыялісты, чый лёс непарыўна звязаны з кнігай.
Прыміце словы глыбокай удзячнасці за вашу натхнёную працу, за творчасць, талент, прафесіяналізм, уменне дарыць людзям радасць.
Ад усёй душы жадаем вам здароўя, дабрабыту, натхнення, невычэрпнай энергіі, паспяховага творчага пошуку, новых дасягненняў!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага
Савета дэпутатаў.