1 верасня — цудоўны дзень, напоўнены шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі. Для настаўнікаў — гэта чарговая прыступка ва ўдасканаленні свайго майстэрства, для выпускнікоў — этап выбару і вызначэння жыццёвага шляху, для першакласнікаў — першы званок і першы настаўнік, пачатак дзіўнага школьнага жыцця, поўнага новых ведаў і адкрыццяў.
Дарагія вучні! Няхай навучальны год адкрые перад вамі новы свет цікавых і карысных ведаў, прынясе новыя поспехі і дасягненні!
Дарагія бацькі! Для вас надыходзіць час новых хваляванняў і трывог. Будзьце цярпімыя да сваіх дзяцей. Ніхто лепш за вас не дапаможа ім зразумець навукі і знайсці сваё месца ў грамадстве.
Паважаныя настаўнікі! Дзякуючы вашаму педагагічнаму таленту, мудрасці і цярпенню можна быць упэўненымі — будучыня раёна за разумнымі, самадастатковымі, паспяховымі людзьмі. Няхай дасягненні вучняў будуць вашай асабістай узнагародай. Няхай ваша праца прыносіць вам радасць і дабрабыт.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, цікавага і насычанага падзеямі жыцця, радасных і шчаслівых перажыванняў. Няхай новы навучальны год будзе для ўсіх цікавым і плённым, прынясе радасць адкрыццяў і новых дасягненняў!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.