Віншуем вас з прафесійным святам — Днём аховы навакольнага асяроддзя!
Ахова навакольнага асяроддзя і забеспячэнне выкарыстання прыродных рэсурсаў належыць да ліку найбольш складаных і актуальных задач сучаснасці.
Гэтае свята дае людзям шанц задумацца аб тым, што неабходна навучыцца жыць у гармоніі з прыродай. Беражлівыя, цывілізаваныя адносіны да навакольнага асяроддзя — абавязковая ўмова павышэння якасці жыцця, захавання здароўя людзей, паспяховага развіцця грамадства.
Зямля — наш агульны дом, наша галоўнае багацце, і мы ў адказе за тое, якой пакінем яе ў спадчыну будучым пакаленням.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці і аптымізму, новых дасягненняў на карысць працвітання нашай Рэспублікі і здароўя яе народа! Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зберагчы і прымножыць багацце і прыгажосць беларускай зямлі!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.