
Дзень моладзі — свята адвагі, пошукаў, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых надзей! Перад сучаснай моладдзю адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт горада. Сёння як ніколі запатрабаваны кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць нестандартныя, канструктыўныя рашэнні — усё тое, чым валодае сучасная моладзь.
Жадаю вам, каб жыццё было насычаным і разнастайным, няхай у ім знойдзецца месца для ўсяго — вучобы і навукі, адпачынку і грамадскай працы, кахання і сяброўства!
Здароўя і ўдачы вам!
Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.