У дзіцячым садку № 5 адбылося патрыятычнае мерапрыемства пад назвай «Ліст аб Беларусі».
Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне ўяўлення дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, замацаванні ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі, на развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, выхаванне пачуцця гонару за нашу краіну, культуру талерантнасці.
Пасля заканчэння мерапрыемства нам удалося пагаварыць з 4-ма цудоўнымі дзяўчынкамі, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Сафія Геч:
— Мерапрыемства мне вельмі спадабалася. Мы прыгожа танцавалі, спявалі песні і адгадвалі загадкі. Нам удалося пазнаёміцца з беларускім арнаментам. Таксама на нашым мерапрыемстве была памочнік пракурора, якая расказала нам аб сваёй працы і аб нашай краіне. Было вельмі цікава яе слухаць.

Стэфанія Казмярчук:
— Мне ўсё спадабалася. Тут я даведалася шмат чаго цікавага. Больш за ўсё запомніўся танец з палотнамі. У танцы былі птушкі, якія ў канцы зрабілі прыгожыя ўзоры над сцягам нашай краіны. Хацелася б, каб такія мерапрыемствы праходзілі яшчэ часцей.
Вераніка Чайкоўская:
— На мерапрыемстве я даведалася аб сімвалах нашай краіны. Мне вельмі спадабалася, як мы станцавалі два беларускія танцы: «Бульба» і «Васількі». А яшчэ мне спадабалася, калі я вешала карцінку бульбы на ліст пра Беларусь. Мерапрыемства было сапраўды вельмі цікавым.
Вікторыя Зюзіна:
— А мне спадабалася, як Эмілія спявала песню пра Беларусь. Было вельмі цікава выконваць танец «Бульба», «Васількі» і «Дзеці вайны», у якім мы танцавалі з палотнамі. Хачу, каб мерапрыемствы ў нашым садку праводзіліся яшчэ часцей.
Руслан Басак. Фота аўтара