Суббота, 12 октября 2024

Пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама

297

На гэтым тыдні на базе вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» адбылося пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Начальнік упраўлення грамадскіх камунікацый галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Арцём Свірыдаў прапанаваў прызнаць работу галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама здавальняючай. «Хачу адзначыць сур’ёзны падыход да арганізацыі ідэалагічнай работы. У Брэсцкай вобласці адсутнічае фармалізм, няма застарэлых формаў работы, аператыўна рэагуеце на выклікі ў інфармацыйным полі», — сказаў у сваім звароце да прысутных Арцём Васільевіч.

Спектр тэм, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні калегіі, быў шырокім. Намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук адзначыў: «Ідэалогія з’яўляецца вызначальным напрамкам функцыянавання ўсіх сфер жыццядзейнасці».

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Гагакава акцэнтавала ўвагу на тым, што прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці структурнага падраздзялення аблвыканкама з’яўляліся ўдасканаленне кадравага забеспячэння ідэалагічнай работы, арганізацыя ўзаемадзеяння са СМІ, грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі, рэлігійнымі арганізацыямі, фарміраванне сістэмнай работы па захаванні памяці аб абаронцах Айчыны і ахвярах войн, а таксама шэраг іншых не менш значных напрамкаў.

Адна з тэм павесткі дня пасяджэння гучала так: «Ідэалагічная работа ў працоўным калектыве ААТ «Шані-аграпрадукт». З расказам аб гэтай рабоце выступіла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце таварыства Крысціна Асіпчук (на здымку). Дарэчы, Крысціна Вячаславаўна была сярод тых, хто атрымаў узнагароду. Яе ўручыла Таццяна Гагакава. Ёсць за што. На працягу зусім нявялікага перыяду Крысціна Асіпчук арганізавала актыўную работу ў працоўным калектыве як сярод працуючай моладзі, так і работнікаў больш сталага ўзросту.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара