Понедельник, 2 декабря 2024

Пасяджэнне Пружанскага райвыканкама: ёсць над чым працаваць і што ўдасканальваць

404

У чарговым пасяджэнні райвыканкама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь — начальнік кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Пусан, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Гагакава.

Пытанні, якія былі вынесены на разгляд пасяджэння: «Аб кадравым забеспячэнні ідэалагічнай вертыкалі ў арганізацыях Пружанскага раёна і мерах па яе ўмацаванні», «Аб выніках праверкі выканання бюджэтнага заканадаўства мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іх структурнымі падраздзяленнямі, іншымі арганізацыямі Пружанскага раёна», «Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» на тэрыторыі Пружанскага раёна па выніках 2023 года і накірунках павышэння якасці работы з насельніцтвам на месцах».

З дакладам па першым пытанні выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік. У сваім дакладзе Аляксандр Канстанцінавіч абапіраўся на Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 111 «Аб удасканальванні кадравага забеспячэння ідэалагічнай работы ў Рэспубліцы Беларусь». Работа вядзецца ў адпаведнасці з Законам. Аляксандр Канстанцінавіч акцэнтаваў увагу ўсіх прысутных кіраўнікоў на неабходнасць увесці ў штатны расклад сваіх падведамасных прадпрыемстваў і арганізацый адзінку намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце. Тады і спытаць за работу будзе з каго.

Валерый Вакульчык зрабіў заўвагу што трэба ўдасканальваць работу ідэалагічнага актыву раёна, рабіць яе больш эфектыўнай.

Па другім пытанні з інфармацыйным дакладам выступіў намеснік начальніка аддзела фінансавага кантролю ў бюджэтнай сферы кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення галоўнага ўпраўлення Мністэрства фінансаў па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Аніскевіч. Дзмітрый Вячаслававіч падрабязна спыніўся на фінансавых парушэннях, якія былі выяўлены падчас планавых праверак у шэрагу прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага раёна. Адзначана, што большасць з іх паўтараліся. Гэта значыць, што шэраг бухгалтараў і кіраўнікоў не сочыць за мінулымі праверкамі, не вучыцца на памылках.

Дакладвала па трэцім пытанні начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Алена Хатулева. Валерый Вакульчык адзначыў даволі добрую работу ў гэтым накірунку вертыкалі ўлады раёна. Гэта значыць, што кіраўніцтва стараецца больш кантактаваць з людзьмі і вырашаць праблемныя пытанні аператыўна.

Віктар Ільюшчанка

Фота Пружанскага райвыканкама