Суббота, 23 сентября 2023

Парковки, велодорожки и «лежачие полицейские». Чего ждать городу в новом году?

2 152

Напрыканцы 2017 года адбылося выніковае пасяджэнне камісіі па бяспецы дарожнага руху на чале з намеснікам старшыні райвыканкама С.М.Гукам. Як адзначыў Сяргей Міхайлавіч, за год было зроблена нямала, практычна ўсе рэалізуемыя мерапрыемствы былі накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі на дарогах Пружаншчыны. Асобна варта адзначыць той факт, што дзякуючы намаганням па ўдасканаленні дарожнага руху ўдалося пазбегнуць аварый там, дзе яны рэгістраваліся ў папярэднія гады.
Што зроблена ў 2017 годзе?
На падставе зваротаў грамадзян і з улікам аварыйных выпадкаў летась было вырашана ўнесці змены ў рэгуляванне дарожнага руху на шэрагу гарадскіх вуліц. Напрыклад, была створана добраўпарадкаваная аўтамабільная стаянка каля малочнага камбіната і «Данон Пружаны», аб чым неаднаразова паступалі просьбы ад працаўнікоў гэтых прадпрыемстваў. Толькі пакуль за гэтыя работы арганізацыі не разлічыліся, хаця кошт іх не настолькі і вялікі, прыкладна па паўтары тысячы рублёў з кожнай.
Таксама гарадскія ўлады пайшлі насустрач жыльцам некаторых вуліц, дзе аўтамабільная нагрузка за апошнія гады значна павялічылася: у асобных дварах увогуле былі створаны перашкоды для скразнога праезду машын.
Як і абяцалася, была створана веласіпедная дарожка па вуліцы Шырмы на тым участку, дзе дазваляла шырыня тратуара. Добраўпарадкаванне аўтастаянак закранула і вуліцы Будаўнічую і Чырвонаармейскую. На першай быў забаронены прыпынак аўто каля дзіцячага садка №9, што стварала аварыйную небяспеку на размешчанай паблізу «зебры». А на другой, наадварот, было адведзена месца для стаянкі аўтамабіляў, на якіх бацькі падвозяць сваіх дзяцей у садок. У адрозненне ад мінулых гадоў (калі тут, у прыватнасці, адбылася аварыя з пацярпелай веласіпедысткай), у 2017 годзе надзвычайных здарэнняў на гэтым участку не было зарэгістравана.
Удалося зняць і напружанасць на скрыжаванні вуліц Савецкай, Вінаградава і Янкі Купалы, дзе былі ўстаноўленыя «ляжачыя паліцэйскія». На Я.Купалы, акрамя таго, на адрэзку ад Свабоды да скрыжавання дазволены аднабаковы рух.
Таксама нямала падобных мерапрыемстваў праводзілі на працягу года ў Шарашэве, Ружанах і іншых сельскіх населеных пунктах.

Што запланавана на 2018 год?
Як зазначыў С.М.Гук, нягледзячы на прымаемыя меры, пакуль аварыі працягваюць рэгістравацца, не менш становіцца і заўваг з боку гараджан і вяскоўцаў. Выклікана гэта, у першую чаргу, тым, што колькасць аўтамабіляў няўхільна павялічваецца. Штогод за руль сядае некалькі сотняў навічкоў, «на рахунку» якіх значная доля зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў. Не заўсёды і пешаходы імкнуцца захоўваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху, ігнаруючы наяўнасць пешаходных пераходаў або сігналы светлафораў.
Па традыцыі на пачатку года трывожаць прыродныя «сюрпрызы»: то заявіць пра сябе зіма, то снег і мароз зноў змяняюцца цяплом. Гэта ўносіць нямала складанасцей у работу дарожных службаў. Таму на пасяджэнні была звернута ўвага на гатоўнасць дарожных арганізацый да работы ў зімовы перыяд. Як паведамілі дырэктары ДЭУ-25 У.І.Пунько і ДРБУ-140 А.В.Субота, і тэхніка, і рэсурсы падрыхтаваныя ў поўным аб’ёме. Ёсць запас пясчана-салянай сумесі, заключаны дамовы з сельгаспрадпрыемствамі на ачыстку дарог і вуліц у сельскай мясцовасці. У «дзяжурным рэжыме» працуюць і брыгады КУВП «Камунальнік». Са свайго боку, Сяргей Міхайлавіч звярнуў увагу і супрацоўнікаў ДАІ на неабходнасць узмацніць тлумачальную работу па выкарыстанні святловяртаючых элементаў пешаходамі і веласіпедыстамі. Гэта вельмі актуальна менавіта зімой, калі цёмная частка сутак пераважае над светлавой.
Таксама на пасяджэнні быў запланаваны шэраг мерапрыемстваў на вясенне-летні сезон, калі можна будзе праводзіць работы на дарогах раёна. На пачатку былі разгледжаныя самыя «праблемныя» месцы райцэнтра. Па-першае, даўно прыйшла пара вырашыць складанасці з паркоўкай каля вузла паштовай сувязі. На жаль, нанясенне жоўтай фарбы на бардзюры непасрэдна каля самога будынка пошты толькі адсунула праблему на потым. Размешчаная за некалькі метраў аўтамабільная стаянка фактычна не можа змясціць тую колькасць машын, што маюць неабходнасць там прыпаркавацца. У выніку і без таго не вельмі шырокая праезная частка вуліцы Чырвонаармейскай аказваецца застаўленай машынамі. На гэта ўвагу звяртала і раённая газета. У гэтым годзе мяркуецца вырашыць праблему шляхам павелічэння колькасці парковачных месцаў за кошт зялёнай зоны.
Складаная абстаноўка стварылася і на скрыжаванні вуліц Свабоды і Чырвонаармейскай, да якога быў перанесены пешаходны пераход. Па «старой памяці» людзі працягваюць карыстацца той «зебрай», рэшткі якой яшчэ засталіся на асфальце, а таксама не ігнаруюць і новую, прычым выходзяць на яе «па дыяганалі». У выніку вадзіцелі проста не ведаюць, як рэагаваць у такіх сітуацыях, што стварае аварыйную небяспеку. Самым простым рашэннем праблемы бачыцца перанос пераходу на тое месца, дзе ён знаходзіўся раней.
Шмат пытанняў выклікаюць пешаходныя пераходы на скрыжаваннях Чырвонаармейская-Міцкевіча і Леніна-Тармасава. Дзяржаўтаінспекцыі даручана вывучыць магчымасць абмежавання хуткасці руху аўтамабільнага транспарту на гэтых участках, магчыма, з устанаўленнем штучных няроўнасцей на праезнай частцы.
Яскравы прыклад стварэння праблемы з-за павелічэння колькасці машын можна назіраць на выездзе з горада на трасу Пружаны-Ружаны па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Апошнім часам на гэтым участку штогод рэгіструецца некалькі аварый. Летась там было зроблена вулічнае асвятленне, а таксама ўстаноўлены знак, які абазначае паварот. Аднак гэта слаба паўплывала на сітуацыю, мяркуючы па статыстыцы ДТЗ за 2017 год. Таму вырашана было на выездзе на трасу ўстанавіць «ляжачы паліцэйскі», а на самой шашы дадаць паласу разгону.
У сельскай мясцовасці асноўная ўвага камісіі надаецца г.п.Ружаны, дзе пасля замены асфальтавага пакрыцця на цэнтральных вуліцах вадзіцелі грэбуюць патрабаваннем абмежаваць хуткасць руху, што стварае небяспеку жыхарам пасёлка. Мяркуецца, што гэту праблему дазволяць вырашыць штучныя няроўнасці, якія пасля ўстаноўкі каля Дома культуры і на павароце з Савецкай на Чырвонаармейскую прымусяць вадзіцеляў зніжаць хуткасць руху.
Самым «выніковым» па колькасці пацярпелых у аварыях летась стала скрыжаванне каля вёскі Котра, дзе ў здарэннях пацярпелі ажно восем чалавек. Магчыма, пасля ўстаноўкі знакаў «Стоп» і некалькіх «ляжачых паліцэйскіх» гэты ўчастак дарогі ў будучым стане бяспечным.

Па зваротах грамадзян
Традыцыйна найбольшая колькасць заўваг паступіла ад гара-джан. Напрыклад, праблемным месцам жыхары райцэнтра вызначаюць участак дарогі каля магазіна «Еўраопт», дзе неабходна ўзмацніць кантроль за перасячэннем праезнай часткі пешаходамі, асабліва вучнямі размешчанай непадалёк школы.
Таксама небяспечная сітуацыя ствараецца і на стаянцы на вуліцы Прамысловай пры выездзе на Г.-Каляды, дзе неабходна адрэгуляваць паркоўку аўтамабіляў. А з надыходам цяпла і пры наяўнасці сродкаў у гэтым годзе плануецца аднавіць гравійнае пакрыццё праезду паміж вуліцамі Міра і Т.Касцюшкі.
Увагу камісія звярнула і на апублікаваны ў раённай газеце фотафакт ад нашых чытачоў наконт арганізацыі дарожнага руху па вуліцы Вашкевіча, дзе пасля ўводу ў эксплуатацыю новай прыбудовы да бальніцы пры выездзе з двароў шматпавярховак істотна павялічыўся пешаходны паток. За кошт пашырэння зялёнай зоны каля аўтамабільнай стаянкі мяркуецца стварыць пешаходны пераход.
Сёлета неабходна вырашыць і праблему са стаянкай для велікагрузнай тэхнікі, што назапашваецца на трасе Пружаны-Высокае каля павароту на вуліцу Г.-Каляды: тут патрэбна абсталяваная стаянка для разгрузкі названага ўчастка. Зацікаўлена ў гэтым, у першую чаргу, прадпрыемства «Данон Пружаны», куды і едуць фуры. Хочацца спадзявацца, што арганізацыя фінансава паспрыяе вырашэнню праблемы.
У сельскай мясцовасці мерапрыемствы запланаваны па зваротах жыхароў г.п.Шарашэва, дзе па вуліцах Савецкай і Камсамольскай апошнім часам значна павя-лічыўся рух велікагрузнай тэхнікі. Увогуле забараніць праезд, як таго просяць жыхары пасёлка, немагчыма, таму дадзена даручэнне Дзяржаўтаінспекцыі ўзмацніць кантроль на названых вуліцах за выкананнем нормаў карыстання дарогай і захаваннем хуткаснага рэжыму.
Станоўчае рашэнне было прынята і па заяўцы жыхароў в.Белавусаўшчына, дзе сёлета запланавана на пачатку вуліцы Камсамольскай устанавіць дадатковы «ляжачы паліцэйскі». З дапамогай штучных няроўнасцей мяркуецца знізіць аварыйную небяспеку на адным са скрыжаванняў у в.Паўлава.
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.

4 комментариев

  • Александр

    Лежачие полицейские, уже существующие, для начала приведите в норму, прежде чем новые делать. А то получается кто на что горазд.

    Рейтинг комментария:Vote +1+14Vote -1-1

  • Сергей

    Мне 60 лет, я живу в этом городе всю жизнь. И честно мне просто стыдно за тех, кто это все делает и придумывает. Откуда же у вас будут СРОДКИ ??? Если нет даже отдаленного понятия об организации дорожного движения. Вы только будете делать и переделывать из пустого в порожнее. Экспертов что ли пригласите или посмотрите зарубежный опыт. Вот если бы с вас спросили по полной за каждый рубль , то тогда бы наверно думали что и как делать. А про пешеходные переходы, лежачих полицейских, ограничение скорости скажу одно: возьмите к черту вообще все улицы в этой деревне сделайте пешеходными. Здесь пешеходы настолько «расслаблены» , что ездить просто невозможно, они прямо прыгают под колеса. Но помните , что есть еще другие города и там это расслабление не проходит. А пока нерегулируемый пешеходный переход собирает жизни , и чем больше будет переходов и чем больше люди будут полагаться не на свои инстинкты, а на тупые знаки, тем больше будет смертей на дорогах. У нас от парка до автовокзала наверно 30 переходов. Ни в одном городе мира на таком коротком участке нет столько пешеходных переходов. Что это дало кроме риска для всех участников движения???

    Рейтинг комментария:Vote +1+8Vote -10

  • Міхась

    Зрабіце, калі ласка, ходнікі па вуліцы Горка ад могілак да скрыжаваньня з вуліцай Леніна. Атрымліваецца што з мікрараёну вул. Полацкай ездзіць шмат аўтамабіляў, а таксама школьнікаў 1 школы ды людзей сталага ўзросту якія наведваюць царкву і могілкі. З-за гэтага ўтвараецца вельмі небяспечная сітуацыя для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху па вуліцы Горка.

    Рейтинг комментария:Vote +1+6Vote -1-1

  • Роман

    Башенный кран у недостроенной гостиницы сняли более года назад, когда достроят гостиницу — никому не известно, а тротуар по прежнему перекрыт, все или щимятся по грязи или идут по проезжей части, что опасно, думаю можно перенести ограждение стройплощадки ближе к зданию и восстановить полноценный тротуар? Перенос ограждения на несколько метров никак не ограничит пространство для проведения строительных работ, но значительно облегчит путь пешеходам на этом достаточно оживленном участке

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *