Воскресенье, 19 января 2025

Парадак і ўмовы працы на першым месцы

269

На нядаўнім пасяджэнні падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2025 года.

Першае месца з выдачай грашовай прэміі ў памеры 30 б.в. прысуджана ААТ «Шані-аграпрадукт». Другое месца і 20 базавых велічынь — за ААТ «Велікасельскае Агра». На трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялося ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка», таксама таварыства атрымала 10 б.в.

Была адзначана станоўчая работа па гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы, праведзеная ў ААТ «Ружаны-Агра», «Пружанскі льнозавод», «Ліноўскае», «Роўбіцкае» і «Радзіма».

Вызначана і неабходнасць укараняць вопыт работы перадавых сельскагаспадарчых арганізацый раёна па добраўпарадкаванні машынных двароў, рэканструкцыі вытворча-тэхнічнай базы і падрыхтоўкі тэхнікі да вясенніх палявых работ 2025 года.

За выкананую работу па добраўпарадкаванні машынных двароў і навядзенні парадку на іх тэрыторыях рэкамендавана кіраўнікам вышэйназваных сельгаставарыстваў прэміраваць сваіх галоўных інжынераў.

Вадзім Раўнейка