Пятница, 14 февраля 2025

Папярэдзіць аварыі лягчэй…Абласным упраўленнем ДАІ праводзіцца прафілактычная работа ў калектывах гаспадарак

1 798

Як пацвярджае статыстыка дарожна-­транспартных здарэнняў, з пачаткам сезона аграрных работ павялічваецца колькасць аварый з удзелам сельгастэхнікі. У першую чаргу, з-за парушэнняў Правілаў дарожнага руху, як гэта нядаўна адбылося на трасе Пружаны-­Ружаны, калі легкавік сутыкнуўся з трактарам падчас абгону.

На жаль, сустракаюцца выпадкі, калі да кіравання магутнай тэхнікай дапускаюцца нецвярозыя вадзіцелі: па вобласці выяўлена ўжо 9 падобных выпадкаў. Часам у трагічныя здарэнні трапляюць пешаходы або веласіпедысты. Падобны выпадак таксама быў зарэгістраваны ў нашым раёне летась, калі пад коламі трактара загінуў веласіпедыст.
Увогуле гэта праблема не толькі Пружаншчыны, здарэнні рэгулярна рэгіструюцца і ў іншых рэгіёнах вобласці. З мэтай папярэджання аварый з удзелам сельгастэхнікі абласным упраўленнем ДАІ праводзіцца маштабная прафілактычная работа непасрэдна ў калектывах гаспадарак.

Такая група пабывала на Пружаншчыне — у ААТ «Агра-­Калядзічы», «Айчына» і «Ліноўскае».
Перад аграрыямі выступілі старшыя інспектары Н. В. Мілюкова і А. У. Міцковіч, якія прааналізавалі асноўныя прычыны ДТЗ, нагадалі пра неабходнасць выканання правілаў, а таксама адказалі на пытанні вадзіцеляў і механізатараў гаспадарак. Госці прывезлі з сабой і падарункі: шэраг працаўнікоў атрымаў святловяртальныя камізэлькі і флікеры.