Понедельник, 12 мая 2025

Папа может все, что угодно

1 198

Мы прывыклі адзначаць «маміны» дні — на 8 Сакавіка, Пакрову, Дзень сям‘і  ўшаноўваць блізкіх і дарагіх жанчын. Але ж часам забываем, што самыя шчаслівыя дзеці — гэта тыя, каму ў роўнай ступені дастаецца любові, клопату, увагі, разумення мамы і таты. «Дзень бацькі» пакуль нясмела пачынаюць адзначаць і ў нас. Вось і ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло свята «Татаў дзень — кожны дзень».

20160619_8429_измен.размер

20160619_8419_измен.размер

Паўдзельнічаць у ім сабраліся шматдзетныя сем‘і пасёлка. А сапраўднае — хоць, праўда, і не без жартаў, — спаборніцтва разгарнулася паміж Аляксандрам Віктаравічам Новікам і Васілём Віктаравічам Бахмецьевым. Абодва таты аказаліся з немалым вопытам: здолелі і немаўля спавіць, і чародку дзяцей на руках утрымаць, і ўспомніць, хто са шматлікіх членаў сям‘і калі адзначае дзень нараджэння. Зразумела, з дапамогай жонак, дачок і сыночкаў. А яшчэ ў гонар тат спявалі песні мясцовыя самадзейныя артысты Юльяна Калінейка, Юрый Хоміч, Алена Каўка, Наталля Кабылкевіч, Людміла Абрубка і іншыя.

20160619_8438_измен.размер

20160619_8437_измен.размер

Памятныя сувеніры, падрыхтаваныя Пружанскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які выступіў адным з арганізатараў мерапрыемства, уручыла загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Н.А.Чарэшка.

Сапраўды, у цяперашнім складаным свеце, дзе шматлікія спрадвечныя каштоўнасці абясцэньваюцца, падмяняюцца лжывымі, так важна захаваць дом для ўласных дзяцей, дом, дзе пануюць цяпло і любоў.

Ірына СЯДОВА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *