Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад віцэ-прэм’ера, які курыруе АПК, Леаніда Зайца.
У гэтым годзе зроблена павінна быць усё — аж да пад’ёму зябліва — на гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. На праблемныя пытанні, вядома ж, таксама звярнулі ўвагу — у гэтым сезоне аграрыі зацягнулі з уборкай лёну і бульбы.
Акрамя таго, з тэм, якія абмяркоўвалі, — пытанне экспарту айчынных прадуктаў харчавання. Леанід Заяц як віцэ-прэм’ер гэту тэму курыруе асабіста. Ён далажыў Прэзідэнту аб перспектывах і планах. Прагучалі і канкрэтныя даручэнні.
У ходзе даклада ішла размова і аб меліярацыі. Зямлю неабходна прывесці ў парадак, таму тэме на ўзроўні Прэзідэнта надаецца асаблівае значэнне.
Яшчэ адно прынцыповае даручэнне кіраўніка дзяржавы, якое прагучала, — выкараненне пасрэдніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Гэта пытанне таксама віцэ-прэм’еру даручана ўзяць на кантроль.