Среда, 21 февраля 2024

Палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне могуць вылучыць свайго кандыдата да 15 студзеня ўключна

129

У лютым адбудзецца найбуйнейшая за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі выбарчая кампанія. Што адбываецца на дадзеным этапе яе падрыхтоўкі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Нагадваем, што адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага 2024 года Беларусам трэба будзе выбраць дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне могуць вылучыць свайго кандыдата да 15 студзеня ўключна.

— Выбарчая кампанія знаходзіцца ў актыўнай фазе. Суб’екты, якія надзелены правам вылучэння, — партыі, іх арганізацыйныя структуры, працоўныя калектывы — праводзяць з’езды, сходы, канферэнцыі па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у якасці кандыдатаў, — распавяла сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.

У каляндарным плане арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні маючых адбыцца выбараў пазначана, што рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 16 па 30 студзеня.

Беларусы актыўна ўцягнуты ў электаральную кампанію і адказна ставяцца да выбару тых, каму трэба будзе працягнуць курс паступальнага развіцця краіны. Гэта ў сваю чаргу фарміруе сур’ёзную канкурэнцыю сярод будучых кандыдатаў у дэпутаты.