Пятница, 14 февраля 2025

Паліклініка будзе весці прыём пацыентаў у суботу і нядзелю, 12 і 13 лютага

653

У сувязі з павелічэннем колькасці пацыентаў з COVID-19 і ВРВІ Пружанская паліклініка працягвае працаваць па сямідзённым графіку.

Як расказала загадчыца аддзялення агульнаўрачэбнай практыкі Жанна Ісакава, у суботу, 12 лютага, урачы працуюць, як і звычайна, з 9 да 15 гадзін. У той жа час узмоцнена «чырвоная» зона: на ёй працуюць тры тэрапеўты.

У нядзелю, 13 лютага, з 9.00 да 12.00 гадзін будзе арганізавана работа «чырвонай» зоны для дарослага насельніцтва. Урачы-педыятры ў гэты дзень весці прыём не будуць, таму пры неабходнасці атрымання дапамогі можна звяртацца ў прыёмны пакой райбальніцы або выклікаць «хуткую дапамогу» па нумары 103.