Радкі з запісной кніжкі юнай ленінградкі Тані Савічавай гучалі падчас пранізлівай імпрэзы «Зноў не павінна гэта ўсё паўтарыцца», якая прайшла ў гарадскім Палацы культуры.
Усяго дзевяць старонак дзённіка, які вяла дзяўчынка ў блакадным Леніградзе, але як шмат паведамілі яны свету. Сярод абвінаваўчых дакументаў фашызму на Нюрнбергскім працэсе былі прад‘яўлены і запісы пра лёс адной з многіх ленінградскіх сем‘яў.
Згодна з планамі гітлераўцаў, Ленінград павінен быў знікнуць назаўсёды яшчэ ў першую блакадную зіму. Але горад жыў, нягледзячы на голад і холад, на пайкі хлеба ў 125 грамаў у дзень на чалавека, на адсутнасць вады і святла… Горад жыў і застаўся сімвалам няскоранасці, таму што з усіх магчымых і немагчымых сіл імкнуліся выжыць яго жыхары. Многія, як Таня Савічава, назаўсёды засталіся ў сваім часе, але пра іх памятаюць. А пакуль жыве памяць – падобнае не павінна паўтарыцца.
У літаратурна-музычнай кампазіцыі прымалі ўдзел мастацкія калектывы і салісты Палаца культуры.
Ірына Уладзімірава. Фота Кацярыны Масік
Фотаальбом з мерапрыемства: https://vk.com/album-23306785_292846836