Напярэдадні Новага года Пружанскі гарадскі Палац культуры аб’яўляе конкурс «Віншавальная паштоўка для Дзядулі Мароза»

Павіншуй казачнага чараўніка ў прозе ці вершах, аформі сваю працу яркімі фарбамі, малюнкамі ці наклейкамі, прынясі ў Палац культуры і апусці ў навагоднюю скрыню для лістоў.
Паштоўку выканай у фармаце А4 ці А3. Усе работы прымаюцца з 1 па 13 снежня. Лепшыя паштоўкі будуць адзначаны прызамі.
Узнагароджанне пераможцаў пройдзе на навагоднім свяце галоўнай ёлкі Пружанскага раёна «Запальваем навагоднія агні», якое адбудзецца на гарадской плошчы 15 снежня ў 16.00 гадзін.
Дзед Мароз чакае вашай паштоўкі!
